Yauheniya P
7
Yauheniya P
1
subscriber
0
subscriptions
47.2K
views
Reviews
22
Guides
Photos
1
Marlin
Minsk • Swimming school
Save
May 2026
Прывяла дачку, 7 год, у верасні 2025. З асноўнай мэтай навучыцца не баяцца вады. Яна трошкі ныла, не заўсёды хацела хадзіць. Расказвала, што бывае цяжка, некаторыя дзеці балуюцца і ёй стрвшнавата. Але заўсёды казала, што трэнеры вельмі ўважлівыя, добрыя, дзіцячыя канфлікты вырашаюць адразу, надта балаваныя выходзяць з вады і прысядаюць колькі разоў. У красавіку 2026, нягледзячы на яе страх, навучылі плыць на спіне. Трэнер дамовіўся з ёй неяк ) Я не вельмі спадзявалася, што яна можа доўга праплыць, але была задаволеная, што страха ўжо няма. У траўні 2026 на адпачынку, дзякуючы атрыманым навыкам, яна паплыла сама і на спіне, і на жываце, і ў маске ) Нізкі паклон трэнерам! Дзякуй за работу! Гэтыя людзі сапраўды умеюць працаваць з дзецьмі. Асобна адзначу даволі гібкі графік- спачатку дачка займалася 2 разы на тыдзень, было цяжка, заменілі на 1 раз. Гібкі падыход да заняткаў, можна не плаціць, калі адсутнічаеш і папярэдзіў (я не злоўжывала, але карысталася часам) Шчыра раю школу Марлін, ад усяго сэрца. ❤️
Terra
Minsk • Cafe
Save
April 2026
Смачная ежа, прыгожы прсуд. Ветлівыя афіцыянты, хуткае абслугоўванне. Выдатнае месца! Хачу пакінуць яшчэ водгук. 01.04.26 зноў заязджалі з дзецьмі. Хутка, смачна, нядорага. Нам шанцуе, загрузка невялікая, калі мы тут. Катлеткі, булён, бургер - усё найсмачнейшае ❤️
Bondzhorno
Minsk • Cafe
Save
March 2026
Бываем тут і на святы, і проста павячэраць. Добрае месца, вельмі прыемныя людзі працуюць. Усё стабільна смачна
Infobus.by
Minsk • Bus tickets
Save
March 2026
Падтрымка INFOBUS - стабільны топ. І што я толькі не рабіла. І даты пераносіла, і кропкі адпраўлення - заўсёды ветліва і аператыўна. Шчыра раю! ❤️
A-100
Minsk • Car wash
Save
February 2026
Ветлівыя супрацоўнікі, зручная запраўка. Добрая крама.
MargoFIT
Minsk • Fitness club
Save
February 2026
Клуб супер, трэнеры супер. Марго ведаю даўно, дасведчаны адукаваны спецыяліст з выдатнымі ведамі пра механіку чалавека. Пасля 45 з’явіліся пытаннечкі з паясніцей - на пілатэсе па гарачых следах усё паправіла. Літаральна я вярнулася да жыцця і гібкасці. Але шчыра раю ўсе віды трэніровак, кожны знойдзе для сябе карысную актыўнасць. ❤️
Ista Service
Minsk • Heating equipment and systems
Save
August 2025
Заключала дагавор на абслугоўванне. Максімальна чотка, хутка, ветліва. Бонусам развіталіся на роднай мове. Шчыры дзякуй!
Ok!
Minsk • Hairdresser
Save
January 2025
Майстры цудоўныя. Ветлівыя, стрыманыя, прыгожыя. Дар’я зрабіла цуд і супер-фрызуру на маіх не вельмі простых валасах ды параіла шмат чаго карыснага. Дзякуй да неба.
Graf Cafe
Minsk • Cafe
Save
December 2024
06.12.24 былі у кафэ. Абслугоўванне 10 з 10. Афіцыянт супер, параіў, што ўзяць, пажартаваў і ўсё гэта на выдатнай беларускай мове. Атрымалі сапраўдную асалоду. Вялікі дзякуй
Tsum
Grodna • Shopping mall
Save
September 2024
Невялікі выбар. Трэба было купіць дзіцячую цішотку. На чацьвёртым паверсе паказалі толькі беларускія дзяржаўныя, але побач былі прыгожыя і якасныя. У выніку спачатку набылі трошкі крынжовую і прадаўцы ня вельмі былі радыя звароту. Прыйшлося забраць крынжовую таксама. Нядорага, але і непрыгожа. Не вельмі раю.