Прыемнае абслугоўваньне, сярэдні чэк на 2-3 чалавек будзе 40-50 руб., што для сярэднестатыстычнага менчука напэўна прымальна. Крутая тэраса й у цэлым зручнае месцазнаходжаньне прама каля трамвайнага прыпынка “Чарнышэўскага”. Піцца звычайная для нашых шыротаў, бязь нейкіх маркетынгавых ізыскаў. Толькі што да цікавых піццаў можна аднесьці піццы даўжынёй 1 м.
Белпочта
September 2021 •
4
Прыемны невялікі паштовы пункт, дзе 2 касы + інфашапік, празь які можна зрабіць усе звычайныя аплаты за тэлефон, інтэрнэт і ЖКГ. Чэргі малаверагодны, але ў гадзіну пік лепей абраць большае паштовае адзьдзяленьне, напрыклад, на Лагойскім тракце 1.
Akademicheskaya kniga
April 2021 •
5
Легендарная менская кнігарня, дзе можна знайсьці практычна любую айчынную й замежную літаратуру. Калі-б яшчэ не прадаваліся розныя псэўданавуковыя кнігі а-ля “трагедыя распаду савецкага саюзу” ці “вазврашчэніе рускава крыма”, то цаны проста не было-б.
Mila
March 2021 •
5
Можна набыць усё для вялікага й малога рамонта. Перад прыездам правярайце наяўнасьць тавараў на сайце mile.by, бо так будзе больш надзейна. Але гэта ўсё адно не 100%, што ён будзе на месцы.
Papa John's
February 2021 •
5
Нармальная піца за сярэдні кошт. Па панядзелках яшчэ ёсьць акцыя на вынас/у залі, калі замаўляеш 2 піцы па кошту 1.
Mart Inn
November 2020 •
5
Трэба было набыць шмат прадуктаў і рэчаў у адным месцы, у чым вельмі дапамагла гэтая крама. Ёсьць практычна ўсё патрэбнае, шмат акцый, недалёка ад вакзалу, добрая паркоўка.
Провиантъ
May 2020 •
5
Маленькая крама, але практычна ўсё неабходнае заўжды ёсьць.