Гарбата + дэсерт, што яшчэ трэба? Усё было смачна й хутка!
Раджу для наведвання :)
Djezva
November 2024
5
Прывабнае месца! Асабліва спадабалася столь!
Некалькі разоў тут сьнедаў, было смачна, нічога кепскага сказаць не магу, кава клас :)
Nashe mesto
November 2024
5
Забягалі ўзяць з сабой
Месца прыгожае, рака побач, інтэр'ер пекны
Убраны ўваход асобна ў сэрцайку!
Было смачна, танна й шмат :)
Vokladki
November 2024
5
Шыкоўная крама з беларускай эстэтыкай, якая кранае сэрца й душу
Набываў заплечнік і торбу - ніякіх мінусаў па якасьці, спадабаліся!
Animal Park
October 2024
5
Проста ваў, жывёлы цудоўныя, рахманыя
Нічога не баяцца, культурныя
А калі яшчэ даш ежы дык тым болей!
Знаходзіцца там можна хоць да закрыцця, калі нікуды не спяшацца ну можна гуляць, шпацыраваць недзе з 2-3 гадзіны
Абавязкова для наведвання!
Варта адзначыць, што калі ехаць на таксі акурат у кантактную частку, то трэба ехаць у другі парк, бо пехатой прыйдзецца ісьці ад першага туды 1 кіламетр па пяску (ён выглядае так нібы хутка там будзе сьцежка, але на сёння яе покуль няма)
Vierabiej
October 2024
5
Бяз гэтага вераб'я Баранавічы не былі б Баранавічамі!
Кожны вінен загадаць жаданне, тады сто адсоткаў, што спраўдзіцца
Бутербродная Лодочка
October 2024
5
Выдатнае месца! Асаблівасьць Баранавічаў
Абавязковае месца для наведвання
Чарга, што стаіць увесь час таму пацьверджанне
Смачна, хутка, танна
Пастаянна чуў што трэба пакаштаваць і ніколькі не шкадую, што прыехаў 😎
Slivki
October 2024
5
Файнае месца, прыгожае!
Кава была добрая, нічога кепскага сказаць не магу
Ёсьць адзінае "але" - там толькі адна дзяўчына і прыходзіцца доўга чакаць, бо заказ - зрабіць - наступны і г.д.
Можа нам не пашэнціла й там два чалавекі насамрэч працуе
Шчэ там маленькія рыбкі плаваюць :)))
Le Cafe
July 2024
5
Кавярня дужа прыгожая, здымкі самі за сябе робяцца, хехе
Смузі быў норм, а вось круасаны хоць і смачныя, але якіясь здаліся крыху маленькія за такі кошт :(
Аднак раю для наведвання!
A-100
July 2024
5
Цудоўная бескантавая запраўка! Шкада толькі, што прыбіральні няма ):