Утульны трымаран, які стварае адчуванне марской рамантыкі з краявідамі Беларусі. У летні час гэта сапраўдны карабель, з борту якога Мінск нагадвае Нью-Ёрк.))
Але дзіўна, што і ў халодны час дом на вадзе застаецца цёплым і нават не баіцца тонкага лёду. Там можна зрабіць гарбату, каву, можна заказаць лазню і мангал, можна правесці свята. Вандроўка на ім вельмі медытатыўная і прыемная, але калі папрасіць музычную калонку, свята атрымаецца гучным.)