Месяц люты, халадрыга
Няма сьнегу няма крыгі,
А ў кавярні над нямігай
Цепла, ўтульна. Сёння Жэня
Для ліцьвінскай кавы жменю
Зёлак нам дала панюхаць.
Трэба ж нам было паслухаць
Распытаць пра тыя травы,
Што ліцьвіны клалі ў каву,
Каб пасля не шкадаваць
Што не сталі каштаваць.
Ногі б мо ішлі шпарчэй
Ды жыцце было б лацвей!
Дзе ж яшчэ ў нашым Мінску
Знойдзеш каву па-ліцьвінску?
Ды нідзе! Лістайце кнігі
Там, укавярні " Над Нямігай":
Есць дзе каву паспытаць
І Купалу пачытаць!