Руіны Крэўскага замка. Згодна з класічнай версіяй мураваны замак будаваўся падчас княжання Альгерда на месцы старога драўлянага і стаў першым у абарончай лініі супраць крыжакоў. Замак складаўся з дзвух вежаў – Княскай, што выступала за муры сцен і Малой. Ён многа разоў ставаў сведкам вырашальных падзей у гісторыі ВКЛ. У 1382 годзе ў падзямеллі княскай вежы быў задушаны вялікі князь Кейстут на загад яго пляменніка Ягайлы. 14 жніўня 1385 года тут была падпісана Крэўская ўнія, якая злучыла ў дынастычны звяз ВКЛ і Каралеўства Польскае. Кароль Жыгімонт ІІІ Аўгуст аднавіў замак і падараваў яго князю Андрэю Курбскаму. Пазней тут знаходзілася рэзідэнцыя крэўскага старосты. Пасля трэцяга падзела Рэчы Паспалітай і адыхода гэтых зямель у склад Расейскай імперыі пачаўся заняпад замка. Яго паступова разбіралі на цэглу. У часы Першай сусветнай вайны замак стаяў на лініі фронту паміж нямецкімі і расейскімі войскамі. 21 ліпеня 1917 года расейскія войскі падчас артылерыйскай атакі амаль ушчэнт знішчылі муры замка. У 1929 годзе ўлады міжваеннай Польшчы правялі кансервацыю руінаў і ўмацавалі паўночную сцяну контрфорсам. У 1970-80-ых гг замак даследавалі археолагі Алег Трусаў, Міхась Ткачоў і Міхась Чарняўскі. У 2004 годзе студэнты-валанцёры закансервавалі ўваход у Княскую вежу. У 2019-21 гг праводзілася кансервацыя Княскай вежы і частковае аднаўленне прылеглых да яе сценаў. У 2023 годзе кіраўнік археалагічных раскопак Алег Дзярновіч паведаміў, што археолагі адкапалі трэцюю вежу, аб якой раней не было вядома. Верагодна яна была пашкоджана падчас захопу замка Свідрыгайлам у 1433 годзе і болей не аднаўлялася.
1
Arvid
Знаток города 30 уровня
8 сентября 2018
В настоящее время тут идёт реконструкция (или реставрация), особо ничего и не посмотришь.