Царква Святой Барбары. Будаўніцтва храма ў якасці радавой пахавальні вялося ў 1810-17 гг на сродкі тагачаснага ўладальніка вёскі Францішка Дунін-Раецкага. Даволі незвычайны знешні выгляд абумоўлены тым, што Францішак жыў некаторы час на выспе Святой Алены і натхніўся Царквой Святога Якава. Каб зрабіць нешта падобнае на сваіх землях ён адправіў на спецыяльныя курсы свайго муляра Яна Зайко. Архітэктурны стыль храма – неаготыка, пабудаваны з бутавага каменя і цэглы. Дамінантай храма з’яўляецца вежа на якой першапачаткова знаходзілася алебастравая фігура Маці Божай, а таксама гадзіннік, звон якога быў чутны з 5-7 вёрст. Побач пабудаваны 2-павярховы дом – плябанія.
Храм быў асвечаны як каталіцкі, але пасля падаўлення Нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863-64 гг яго перадалі праваслаўным. У 1920-ых гг вярнулі каталікам. У савецкія часы храм зазнаў вялікіх руйнаванняў, яго сцены разабралі, а маёмасць вывезлі. Аднак вежу зруйнаваць не ўдалося нават з дапамогай трактара. У такім выглядзе храм існаваў да 2000 года. У 2003 годзе яго адрэстаўравалі і асвяцілі як царкву пад гістарычным тытулам. З 2013 года настаяцелем царквы з’яўляецца айцец Аляксей Шышкір, які ўвесь свой вольны час прысвячае аднаўленню і абнаўленню царквы.
Унутры нават зладжана невялікая музейная экспазіцыя. Вельмі рэкамендую сюды прыехаць і паглядзець храм. А яшчэ заранёў узяць тэлефон айца Аляксея.
A beautiful temple, on a high hill, with a beautiful view. The territory is well maintained, flowers and bushes are planted along the steps leading to the temple. It is said that it was built according to the drawings of the temple from St. Helena, which were brought by the architect. There are chimes above the entrance, next to some other installation with bells of different sizes, you can call (the children liked it). The temple itself was closed (Friday), I don't know if it was only on our visit or permanently. It's worth a look